Беларусь
Пятница, 29.03.2024, 16:49
Меню сайта

Категории каталога
разное [35]
экономика [5]
политика [1]
юмор [8]
История [10]
дом, интерьер [14]
Сад и огород [10]
Хозяйке на заметку [14]
Психология [30]
Женский раздел [69]
Родителям [53]

Форма входа
Логин:
Пароль:

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Мини-чат
100

Наш опрос
Оцените сайт
Всего ответов: 28

Главная » Статьи » История

Беларусь, якую мы страцілі

Гiстарычны цэнтр Мiнска

Нягледзячы на тое, што гiстарычны цэнтр беларускай сталiцы — комплексная гiсторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыi, цягам апошнiх гадоў тут вядзецца будоўля, вынiшчаюцца апошнiя гiстарычныя будынiны, незваротна змяняецца ўнiкальны ландшафт. 

Як распавёў гiсторык архiтэктуры Сяргей Харэўскi, толькi за мiнулы год у сталiцы зруйнавалi багата ўнiкальных помнiкаў Верхняга гораду 18-19 стагоддзяў на вулiцах Рэвалюцыйнай, Гандлёвай, Кiрылы i Мяфодыя, Камсамольскай, на плошчы Свабоды, якiя мелi статус недатыкальных.
Пры будаўнiцтве Асветнага цэнтру Рускай праваслаўнай царквы на вулiцы Гандлёвай знiшчаны тры дамы 17-19 ст. i гаспадарчая пабудова 19 ст. — уся гiстарычная забудова. На вулiцы Вызвалення разбураныя тры дамы 18-19 ст. на скрыжаваннi з Замкавай. На Герцэна на месцы мяшчанскiх дамоў i гаспадарчых манастырскiх пабудоў з’явiлiся муляжы з сiлiкатнай цэглы. На Камсамольскай зруйнаваныя ўсе дамы 18-19 ст. на адцінку ад Рэвалюцыйнай да Нямiгi. На той жа Рэвалюцыйнай разбурана 5 дамоў 18-19 ст. Цалкам разбураны дом 19 ст. па Калектарнай…
volodarka_viezha

Славуты паркiнг на Нямiзе насамрэч аказаўся на два паверхi большы, чым быў на карцiнках праекту i цалкам захiнуў сабой вiд на верхнi горад. Праз адсутнасць рамонту ў сакавiку 2008-га абрынулася адна з вежаў Пiшчалаўскага замку (ён жа — следчы iзалятар № 1, цi Валадарка) — помнiка класiцызму 19 ст. Пералiк можна працягваць i працягваць…

“Гэта вынiшчэнне не толькi аўтэнтычнай комплекснай забудовы, але i той гiстарычнай матрыцы, абапiраючыся на якую ў будучынi можна правесцi сапраўдную рэстаўрацыю паводле мiжнародных стандартаў”, — лiчыць старшыня рэспублiканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры Антон Астаповiч.


Гiстарычны цэнтр Гродна



harodnia_flihiel
— У вынiку маштабнай рэканструкцыi, якая пачалася ўвесну 2006 года, кардынальна змянiлася аблiчча Гродна, ён стаў iншым горадам, — распавядае гродзенскi гiсторык, адзiн з актывiстаў кампанii “Абаронiм Горадню” Андрэй Вашкевiч. — Зменены знешнi выгляд горадабудаўнiчых помнiкаў, якiя раней захоўвалi досыць аўтэнтычны выгляд, — Савецкай плошчы i вулiцы Савецкай. Паколькi каля 60% зялёных насаджэнняў у цэнтры было вынiшчана, Гродна з самага зялёнага гораду Беларусi пераўтварыўся цi не ў самы пустэльны.

Апроч стратаў старажытных падмуркаў i культурнага слою (па сутнасцi, нiдзе ў горадзе нармальных раскопак не праводзiлася), у Гродне зруйнавана некалькi дзесяткаў аўтэнтычных будынкаў. Найперш, гэта флiгель палаца вiцэ-адмiнiстратара 18 стагоддзя на вулiцы Горкага, дзе цяпер будуецца муляж з сiлiкатных блокаў. Гэта цэлы раён на вулiцы Парахавой, дзе ўзнiк вялiкi шматпавярховiк. Пад пагрозай забудова ўнiкальнага раёна Новы свет. Самае сумнае, што за апошнiя два гады нiякай рэальнай рэканструкцыi гiстарычных будынкаў не праводзiлася, i яны працягваюць разбурацца.

“Многія міністэрствы, ведамсты, прыватныя асобы маюць у Гродне свае інтарэсы, а мясцовыя ўлады ідуць ім насустрач, жывучы выключна сённяшнім днём, — прызнаўся заслужаны архiтэктар Беларусi, былы галоўны архiтэктар Гродзенскай вобласцi Ўладзiмiр Iсачанка.— Таму на блiжэйшыя 50 год (а, можа, i на стагоддзi) гiстарычны цэнтр Гродна, адметнасць Беларусi, страчаны, Хто цяпер возьмецца разбураць кiламетры каменя i плiткi, якiя былi пакладзены не зусiм разумна?”.

Аўтэнтычныя пабудовы Нясвiжскага палаца


Падчас пажару, якi ўзнiк праз неахайнасць будаўнiкоў у калядную ноч 2003 года, загiнулi ўнiкальныя драўляныя перакрыццi i аўтэнтычныя роспiсы столi Нясвiжскага палацава-замкавага комплекса 16-18 стагоддзяў — аднаго з чатырох беларускiх аб’ектаў, унесеных у Спiс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Падчас рэстаўрацыi палаца парушаны ўсе магчымыя законы i методыкi. Гэтак, ва ўнутраным двары быў разбураны пераход-галерэя — адна з найважнейшых канструкцыйных частак архiтэктурнага помнiку. Потым яе аднавiлi, але з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў i тэхналогiй. Апроч гэтага, з прычыны “кепскага стану” разабралi 300-гадовую сцяну.
“Саўна-люкс, вокны ПВХ, дарожкi парка, загнаныя ў тратуарную плiтку, падрубленыя каранi ўнiкальных дрэў. Гэта пабачыць кожны, хто прыедзе на адкрыццё “першай лiнii” Нясвiжскага палаца”, — паведамляла ў рэпартажы “Еўрарадыё”.

Характэрна, што замежныя спецыялiсты неаднаразова прапаноўвалi ўладам дапамогу ў рэстаўрацыi ўнiкальнага помнiка. Аднак усе яны былi адрынутыя. “Ведаю, што польскiя кансерватары ўжо iнiцыявалi выключэнне замка са Спiса ЮНЭСКА i падрыхтавалi дасье са шматлiкiмi парушэннямi ў часе рэстаўрацыi, — кажа Антон Астаповiч.

Традыцыйнае драўлянае дойлiдства Беларусi

kleck
Век драўляных пабудоваў непараўнаны з мураванымі. Здавалася б, іх трэба берагчы і захоўваць, аднак… Апошнi прыклад злачынства супраць нацыянальнай спадчыны — вынiшчэнне ўнiкальнага двухпавярховага свiрана 18 ст. у вёсцы Янавiчы Клецкага раёна. Выявiлася, што мясцовы калгас разабраў помнiк, якi знаходзiўся пад аховай дзяржавы, … на дровы.

Культурныя пласты


У Мiнску, Гродне, Магiлёве i iншых гарадах без папярэднiх даследаванняў ў парушэнне дзейснага заканадаўства неаднаразова вынiшчалiся культурныя слаi, якiя сягалi ажно да 13-14 стагоддзя.


Гiстарычная забудова гарадоў


У Глыбокiм, Пiнску, Слуцку i многiх iншых беларускiх гарадах падчас рамонтаў i добраўпарадкаванняў быў неабгрунтавана зменены знешнi выгляд гiстарычнай забудовы.

“Праблема ў тым, што Закон аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны не ўвязаны з нарматыўна-прававой базай капрамонту i будаўнiцтва, — тлумачыць Антон Астаповiч. — Апроч гэтага, часта тут замешаныя карупцыйныя працэсы. Але галоўнае тое, што ўлады не адчуваюць духоўнай повязi з нацыянальна-гiстарычнымi каранямi i, як вынiк, не ўяўляюць каштоўнасцi помнiкаў. Ты яму кажаш пра парушэннi заканадаўства, а ён у адказ: “Але ж як прыгожа мы зрабiлi! I на вулiцах у нас чыста”.

Археалагiчныя помнiкi


Па словах старшынi рэспублiканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры, могiльнiкi, курганы i старажытныя селiшчы сёння, фактычна, выпалi з-пад аховы дзяржавы.

“Чорных капальнiкаў”, якiя адчуваюць уседазволенасць, найбольш вабяць старажытныя пахаваннi ў Магiлёўскай i Гомельскай абласцях, дзе сялiлiся плямёны дрыгавiчоў, радзiмiчаў i крывiчоў i добра захавалiся магiльныя курганы 10-13 ст. У сувязі з гэтым спецыялiсты Iнстытуту гiсторыi НАН Беларусi прадказваюць, што пры захаваннi iснага стану рэчаў праз некалькi гадоў у Быхаўскiм i iншых раёнах Магiлёўшчыны не застанецца нiводнага кургана.

Гiстарычныя будынкi, якiя не знаходзяцца пад аховай дзяржавы


Напачатку 1990-х Дзяржспiс гiсторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусi налiчваў больш за 15 тысяч аб’ектаў, цяпер — толькi больш за 4,7 тысяч. Антон Астаповiч тлумачыць, што апроч процьмы выключаных са спiсу аб’ектаў савецкай эпохi, якiя не ўяўлялi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, з яго знiклi i карыснейшыя помнiкi. “Па маёй iнфармацыi, апошнi Джяржспiс рыхтавалi мясцовыя чыноўнiкi. Каб зменшыць выдаткi i пазбавiцца ад адказнасцi, яны папросту “забылiся” на многiя аб’екты. Няма помнiка — няма праблемы”, — сцвярджае эксперт.

Часта вынiшчэнне аўтэнтычных пабудоваў, якiя не ўнесеныя ў Дзяржспiс, адбываецца падчас добраўпарадкавання гарадоў да рэспублiканскiх святаў, кшталту “Дажынак”. Гэтак, у працэсе падрыхтоўкi да “Дажынак-2005″ у Слуцку знеслi земскую бальнiцу 19 ст. i дом Файнберга, увекапомнены ў народнай паэме “Файнбергiада”.

У 2007-м, калi да “Дажынак” рыхтавалi ўжо Рэчыцу, была зруйнаваная жаночая гiмназiя 19 ст., якая ўваходзiла ў турыстычны маршрут “Залатое кальцо Гомельшчыны”.

Да “Дажынак-2008″ у Воршы знеслi будынак старасвецкай карчмы 19 ст., вакзальны гатэль пачатку 20 стагоддзя, будынак прыстанцыйнай школы 1905 году, двухпавярховы цагляны дом апошняй чвэрцi 18 ст. па вулiцы Мiнскай, увесь комплекс старых будынкаў вулiцы Савецкай…


Категория: История | Добавил: ilizara (14.05.2009) | Автор: Кастусь ЛАШКЕВІЧ
Просмотров: 953
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]