Амерыканская інтэрнэт‑кампанія Zazzle.com прапануе беларусам сувеніры, кашулі і кепкі як з афіцыйнай, так і з нацыянальнай сімволікай.Зайшоўшы на старонку інтэрнет‑кампаніі,
прысвечаную прадукцыі для беларускіх кліентаў, можна пабачыць досыць
разнастайны асартымент сувеніраў і вопраткі. Пры гэтым, вытворца
прапануе выбар: кашулі, кепкі, торбы, кубкі, куфлі, паштовыя канверты,
дыванкі пад кампутарную мыш і нават кухонныя фартухі, аздобленыя як
афіцыйнай, так і нацыянальнай сімволікай, а таксама выявай гарадской
сімволікі Мінску. Zazzle— амерыканская стартап‑кампанія з гадавым прыбыткам у чвэрць
мільярда даляраў.
Прапануе кліентам з усяго свету рэкламную і
сувенірную прадукцыю з самымі рознымі лагатыпамі і сімволікай.
|