Беларусь
Пятница, 26.04.2024, 22:32
Меню сайта

Форма входа
Логин:
Пароль:

Календарь новостей
«  Июль 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Поиск

Друзья сайта

Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Мини-чат
100

Наш опрос
Оцените сайт
Всего ответов: 28

Главная » 2012 » Июль » 16 » У Глыбоцкім раёне бачылі "святло ў небе, кшталту шара" і чулі моцны грукат
У Глыбоцкім раёне бачылі "святло ў небе, кшталту шара" і чулі моцны грукат
21:43

Незвычайную з’яву назіралі ноччу з 15 на 16 ліпеня жыхары Глыбоцкага раёна. Шматлікія відавочцы распавядаюць, што светлы аб’ект ляцеў па небе, і зваліўся на зямлю з вельмі моцным грукатам.

Пра гэтую з’яву карэспандэнту "Вестак” распавёў гімназіст Даніл Бука з вёскі Валодзькава (Глыбоцкі раён): "Вечарам, гадзін дванаццаць было - пачуў грукат, вокны затрэсліся, задрыжэлі, і святла шмат адразу. Думаў, можа машына дзе ўрэзалася ў дрэва. Выйшаў, паглядзеў – ціха, нікога няма. Сёння мне сябар тэлефануе з Гатаўшчыны. Яго сястра шпацыравала вечарам па вуліцы і бачыла, што ляцела быццам бы камета з хвастом і паляцела ў бок майстэрань нашых [на паўночны ўсход – К.Ш]”.

Незвычайную з’яву бачылі і жыхары вёскі Гатаўшчына. "Я быў у дарозе, бачыў яркую ўспышку на небе, секунд пяць, ярка-ярка на небе стала і дзесьці яно звалілася. Я ехаў на машыне, таму гуку не чуў, а малодшая сястра была на вуліцы і праз нейкі час пачула моцны грукат”, - распавядае мясцовы жыхар Аляксандр.

Моцны грукат апалове на першую ночы чуў Часлаў Рудак, інжынер з вёскі Мнюта ІІ. "Я толькі чуў. Сёння пачаў распытваць у людзей. Бачылі святло, кшталту шара. Потым святло прапала, праз пяць хвілін адбыўся выбух. У мяне хата затрашчэла і на кухні аж дзверы адкрыліся. Дзесьці вакол нас яно ўзарвалася”, - распавёў спадар Часлаў.

Кастусь Шыталь
Просмотров: 636 | Добавил: ilizara | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024