Як паведамілі БелаПАН у аддзяленні імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, за мінулы тыдзень у кантрольных гарадах зарэгістраваны 49 тыс. 331 выпадак ВРВІ і грыпу.
Гэта на 2,6% больш у параўнанні з мінулым тыднем і на 0,8% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года. Усяго з 6 кастрычніка 2008 года ў кантрольных гарадах Беларусі захварэлі на грып і ВРВІ 448 тыс. 827 чалавек, сярод іх 64,3% дзяцей.
Прышчэпку супраць грыпу ў Беларусі зрабілі больш як 701 тыс. чалавек, у тым ліку 208 тыс. 713 дзяцей і 492 тыс. 400 дарослых.
Спецыялісты прагназуюць пачатак эпідэміі грыпу ў канцы студзеня -- пачатку лютага наступнага года. Чакаецца, што яна будзе сярэдняй цяжкасці.