Сезон зiмовага палявання на высакароднага аленя i дзiка адкрыўся на гэтым тыднi. Ён прадоўжыцца па 31 студзеня, паведамiў вядучы спецыялiст упраўлення паляўнiчай гаспадаркi Мiнiстэрства лясной гаспадаркi Генадзь Лецка.
У адпаведнасцi з правiламi вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання, дазволена здабываць дарослых самцоў высакароднага аленя трафейнай якасцi i селекцыйных жывёл любога полу i ўзросту. Паводле слоў вядучага спецыялiста, дазволены ружэйны вiд палявання з засады, падыходу.
Можна таксама паляваць на дзiка любога полу i ўзросту, акрамя свiнаматак. Паляваць на гэтых жывёл дазволена ружэйным спосабам з засады, падыходу кругласутачна.
Просмотров:
675
|
Добавил:
ilizara
|
Дата:
23.12.2008
|
|